START TYPING AND PRESS ENTER TO SEARCH

Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі №2

  • загадчык аддзялення:
    Гарбаценка Марына Міхайлаўна
    старэйшая медсястра аддзялення:
    Пірагова Кацярына Анатольеўна
  • +375 17 378-39-54 – загадчык аддзялення
    +375 17 379-03-12- старэйшая медсястра аддзялення
    +375 17 378-49-22 – ардынатарская
    +375 17 364-50-11- пост медсястры

Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 (дзіцячай хірургіі) ажыццяўляе лячэнне дзяцей усіх узроставых груп з прыроджанымі заганамі развіцця:
Атрэзій стрававода, атрэзіяй розных аддзелаў тоўстага і тонкага кішачніка.
Прыроджанай дыяфрагмальнай грыжай.
Гастрашызісам.
Амфалацэле.
Некратычным энтэракалітам, а таксама іншай экстранай і планавай хірургічнай паталогіяй.

Структура аддзялення

Аддзяленне разгорнута на 16 ложкаў, складаецца з 3 палат. У аддзяленні працуюць: 15 урачоў-анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, старэйшая медсястра, 49 медыцынскіх сясцёр. У аддзяленні ёсць ізалятар на 2 рэанімацыйныя месцы, а таксама малая аперацыйная. Аддзяленне абсталявана і ўкамплектавана для правядзення інтэнсіўнай тэрапіі любога ўзроўню складанасці.
Штогод у аддзяленні атрымліваюць высокатэхналагічную спецыялізаваную дапамогу каля 700 пацыентаў з Мінска, розных абласцей Беларусі і іншых краін свету.

Супрацоўнікі аддзялення

Спецыялісты аддзялення маюць вялікі досвед працы, праходзілі шматлікія майстар-класы і стажыраваліся ў краінах Еўропы. Урачы пастаянна прымаюць удзел у канферэнцыях, навучанні, рабоце выязных брыгад у іншых клініках, за мяжой і г.д.

Спектр паслуг аддзялення

Дзякуючы шматгадовай і паспяховай працы калектыву ў клініцы назапашаны ўнікальны досвед правядзення інтэнсіўнай тэрапіі любога ўзроўня складанасці, уключаючы:

  • правядзенне перадаперацыйнай падрыхтоўкі

  • правядзенне складанай і высокатэхналагічнай інтэнсіўнай тэрапіі

  • аказанне рэанімацыйнай дапамогі

    пасля праведзеных рэканструктыўных аперацый дзецям розных узроставых груп пачынаючы з перыяду нованароджанасці да 15 гадоў.

  • выкарыстанне новых методык штучнай вентыляцыі лёгкіх:

    неінвазіўная вентыляцыя, асцылятарная вентыляцыя лёгкіх

  • правядзенне кардыяцыркулятарнага арышту, селектыўнай брахеацэфальнай перфузіі

  • пасляаперацыйнае абязбольванне без наркатычных сродкаў з дапамогай эпідуральнай анестэзіі

  • правядзенне парэнтэральных харчавання ў дзяцей з сіндромам «кароткай кішкі»

Skip to content