Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне
1-шы паверх
Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне спецыялізуецца на кансультацыі дзяцей ад 0 да 18 гадоў з прыроджанымі парокамі сэрца і складанымі парушэннямі рытму сэрца. Штогод супрацоўнікамі аддзялення ажыццяўляецца каля 8000 кансультацый.
Планавая кансультацыя здзяйсняецца з 9.00 да 15.00. для паўнацэннай кансультацыі неабходны абследаванні ў адпаведнасці з пералікам дакументаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17378 21 00.
Супрацоўнікі аддзялення
Урачэбны калектыў кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, якія аказваюць кансультатыўную і дыягнастычную дапамогу дзецям з СПС, складанымі НРС і праводнасці ў пастаноўцы канчатковага дыягназу, выбару тактыкі і тэрмінаў аператыўнага лячэння, падбору медыкаментознай тэрапіі дзецям з цяжкімі хранікамі. Пасля аператыўнага лячэння нашы спецыялісты ладзяць кансультацыі з мэтай удакладнення далейшай тактыкі вядзення пацыентаў. Супрацоўнікі аддзялення рэгулярна наведваюць розныя міжнародныя кангрэсы і сімпозіумы, прысвечаныя пытанням дзіцячай кардыяхірургіі, кардыялогіі і арытмалогіі, а таксама падтрымліваюць цесную сувязь са сваімі шматлікімі калегамі з клінік блізкага і далёкага замежжа.
Елена Уладзіміраўна
урач-кардыёлаг,
(загадчык аддзялення),
вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, к.м.н.
Вераніка Васільеўна
урач-кардыёлаг
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Вікторыя Віктараўна
урач-кардыёлаг
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Ірына Сяргееўна
урач-кардыёлаг
першая кваліфікацыйная катэгорыя
Вольга Мікалаеўна
урач-кардыёлаг,
другая кваліфікацыйная катэгорыяия
Таццяна Віктараўна
урач-кардыёлаг,
першая кваліфікацыйная катэгорыя
Кацярына Валер’еўна
урач-кардыёлаг,
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Марыя Максімаўна
урач-кардыёлаг,
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Вольга Юр’еўна
урач-кардыёлаг,
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Лілія Дзянісаўна
урач-кардыёлаг,
другая кваліфікацыйная катэгорыя
Савасценак
Вольга Аляксандраўна
старэйшая медыцынская сястра
Спектр паслуг аддзялення
Аказанне кансультатыўна-дыягнастычнай дапамогі пацыентам ад 0 да 18 гадоў
з прыроджанымі і набытымі парокамі сэрца, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, якія патрабуюць хірургічнага лячэння.
Аказанне кансультатыўна-дыягнастычнай дапамогі пацыентам старэйшыя за 18 гадоў
са складанымі СПС, якія патрабуюць хірургічнага лячэння.
Правядзенне ўсяго спектра ультрагукавых і функцыянальных метадаў даследавання:
ЭхоКГ, ЭКГ, Холтераўскае манітарыраванне, Сутачнае манітарыраванне АЦ, ПП ЭФІ, Трэдміл-Тэст, функцыянальныя і фармакалагічныя (анапрылінавыя, атрапінавая і адрэналінавыя) ЭКГ-пробы, імплантацыя падзейнага манітора ЭКГ.
Аказанне кансультатыўна-дыягнастычнай дапамогі пацыентам ад 0 да 18 гадоў з парушэннямі рытму сэрца і праводнасці:
Параксізмальнымі, бесперапынна-рэцыдывавальны і хранічнымі тахікардыямі, хранічнай клінічна значнай экстрасісталіяй – з мэтай адбору дзяцей для інтэрвенцыйнага лячэння арытміі.
Сінкапальнымі станамі з мэтай адбору дзяцей з каналапатыямі для імплантацыі кардыявертара-дэфібрылятара.
Брадыярытміі з мэтай адбору дзяцей для імплантацыі кардыёстымулятара.
Адбор дзяцей ад 12 да 18 гадоў
з імплантаваным ЭКС і пагрозай развіцця стымуляцыйнай дылятацыйнай КМП для правядзення рэсінхранізаванай тэрапіі (імплантацыя CRT-P)
Дынамічнае назіранне за аперыраванымі пацыентамі ад 0-18 гадоў
з прыроджанымі і набытымі парокамі сэрца, НРС.
Арганізацыйна-метадычная работа па ўдасканаленні аказання кансультатыўна-дыягнастычнай дапамогі.
Навучанне лекараў, інтэрнаў, клінічных ардынатараў на працоўным месцы.
лячэнне і абследаванне пацыентаў з лёгачнай гіпертэнзіяй рознай этыялогіі