START TYPING AND PRESS ENTER TO SEARCH

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА


 

У РНПЦ дзіцячай хірургіі актыўна развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Мы адкрыты да ўстанаўлення міжнародных сувязей і ахвотна разглядаем паступаючыя прапановы аб супрацоўніцтве. Тыпавое пагадненне РНПЦ дзіцячай хірургіі аб супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі можна спампаваць тут. Прапанова аб партнёрстве можна спампаваць тут.

Супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі арганізацыямі

Праведзена сустрэча з кіраўніцтвам БІЯМЕД кластара Інавацыйнага фонду «СКОЛКОВО» па пытаннях перспектыўнага ўзаемадзеяння.
Атрымлівае развіццё супрацоўніцтва з Усерасійскай грамадскай арганізацыяй “Асацыяцыя дзіцячых кардыёлагаў Расіі” (Масква, РФ). Сумесна з Асацыяцыяй плануецца развіваць дзіцячую арытмалогію ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

РНПЦ дзіцячай хірургіі выступіў ініцыятарам развіцця супрацоўніцтва ў галіне навукі, інавацыйных праектаў і тэлемедыцыны з медыцынскімі цэнтрамі Кыргызстана, Арменіі, Казахстана і Расіі. Цяпер вядзецца работа па ўзгадненню патэнцыяльнымі партнёрамі зместу Пагаднення аб супрацоўніцтве і плана работы на 2017 год з:

  • Усерасійскай грамадскай арганізацыяй ``Асацыяцыя дзіцячых кардыёлагаў Расіі``;

  • Рэспубліканскім дзяржаўным казённым прадпрыемствам

    «Научный центр педиатрии и детской хирургии» Министерства здравоохранения и социального развития Республики Казахстан;

  • Медицинским центром «Арабкир» – Института здоровья детей и подростков Республики Армения

  • Кафедрай дзіцячай хірургіі Ерэванскага дзяржаўнага медыцынскага Універсітэта ім. М.Герацы;

  • Медыцынскім цэнтрам Кыргызскай Дзяржаўнай Медыцынскай Акадэміі ім. І.К.Ахунбаева

  • АТ ``Нацыянальны навуковы кардыяхірургічны цэнтр``, Астана, Казахстан.

Skip to content