Інавацыйная дзейнасць
“За садзейнічанне развіццю інавацыйнага патэнцыялу горада Мінска” калектыву РНПЦ дзіцячай хірургіі ўручана Падзяка Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1 снежня 2016 года).
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь адзначыў Ганаровымі граматамі супрацоўнікаў РНПЦ дзіцячай хірургіі:
«За значны ўклад у арганізацыю і прасоўванне інавацыйнага праекта «3D-друк органаў у дыягнастычных мэтах» (Лінніку Ю.І.);
“За значны ўклад у папулярызацыю навуковай дзейнасці сярод моладзі, прасоўванне інавацыйных праектаў у сферы медыцыны” (Казбанаву В.У.).
Падрыхтаваны і заяўлены для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў бізнес-план для праекта па прымяненні ў кардыяхірургіі алаперыкарда. грашовую прэмію ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект” Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які арганізаваў Беларускі інавацыйны фонд Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта “За садзейнічанне развіццю інавацыйнага патэнцыялу горада Мінска і актыўны ўдзел у арганізацыі на высокім прафесійным узроўні Кірмашу інавацыйных ідэй Smart Patent’16” узнагароджаны вучоны сакратар РНПЦ дзіцячай хірургіі Казбанаў В.У.
РНПЦ дзіцячай хірургіі таксама з’яўляецца арганізацыяй, якая выконвае інавацыйны праект “Стварэнне інфраструктуры для аказання медыцынскіх паслуг пры хірургічных захворваннях у дзяцей”.