START TYPING AND PRESS ENTER TO SEARCH

Клінічная ардынатура


  • Кіраўнік клінічнай ардынатуры:
    Свірскі Аляксандр Анатольевіч,
    намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце
    лекар вышэйшай катэгорыі, канд. мед. навук, дацэнт
  • Тэлефоны для даведак:
    (+37517) 392-27-81
    факс (+37517)378-21-08
    E-mail: edu@dhc.byy

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» ў 2024 годзе ажыццяўляе прыём асоб у клінічную ардынатуру па наступных спецыяльнасцях: «Дзіцячая хірургія», «Кардыяхірургія», «Эндаскапія», «Рэнтгенаэндаваскулярная хірургія».

Кантрольныя лічбы прыёму ў клінічную ардынатуру на 2024 год за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў вочнай форме:

  • “Дзіцячая хірургія” – 3;
  • «Кардыяхірургія» – 3;
  • «Рэнтгенаэндаваскулярныя хірургія» – 2;
  • «Эндаскапія» -1.

Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры ў РНПЦ дзіцячай хірургіі ажыццяўляецца ў вочнай форме рэнтгенаэндаваскулярная хірургія і кардыяхірургія (працягласць 36 месяцаў), у вочнай форме эндаскапія і дзіцячая хірургія (працягласць 24 месяцы) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на платнай аснове.

Парадак прыёму ў клінічную ардынатуру 2024


Дата правядзення іспытаў Час правядзення Кабінет
08.07.2019 – дзіцячая хірургія 9.00-12.30 навучальны пакой № 1
10.07.2019 — кардыяхірургія 9.00-12.30 навучальны пакой № 1
19.07.2019 (рэзервовы дзень) 9.00-12.30 навучальны пакой № 1

Кіраўнікі клінічных ардынатараў



Для ўдзелу ў конкурсе на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ўрачы-спецыялісты падаюць наступныя дакументы:

  • асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • аўтабіяграфія;
  • копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне вышэйшай адукацыі па накіраванню адукацыі “Ахова здароўя”, або прызнанага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дакумента замежнай дзяржавы аб атрыманай адукацыі і дадатку да яе;
  • копія пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (пры неабходнасці); копія сертыфіката аб праходжанні інтэрнатуры (стажыроўкі); копія дакумента аб наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі (пры наяўнасці);
    выпіска (копія) з працоўнай кніжкі і (або) іншых дакументаў, якія пацвярджаюць стаж работы на пасадзе ўрача-спецыяліста (пры наяўнасці); копія нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага дыплома доктара навук або прыраўнаваных да іх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дакументаў замежнай дзяржавы аб прысуджэнні вучонай ступені (пры наяўнасці);
  • копія даведкі аб самастойным працаўладкаванні (пры наяўнасці);
  • тры каляровыя фатаграфіі памерам 3 х 4 см;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя;
  • копія дакумента, які сведчыць асобу;
  • копія дакумента, які пацвярджае права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (для замежных грамадзян);
    копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць пераважнае права на прыём для праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры.
  • Дакументы, прадугледжаныя ў абзацах чацвёртым – сёмым, дзевятым, дзесятым, трынаццатым – пятнаццатым частцы першай гэтага пункта, для зверкі змешчаных у іх дадзеных прадстаўляюцца з адначасовым прад’яўленнем арыгіналаў адпаведных дакументаў.

Дадаткова ў прыёмную (конкурсную) камісію прадастаўляецца:

  • накіраванне наймальніка, які з’яўляецца бюджэтнай арганізацыяй (пры яго наяўнасці);
  • заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі (пры наяўнасці інваліднасці) або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб наяўнасці супрацьпаказанняў да работы па атрыманай раней спецыяльнасці і прысвоенай кваліфікацыі.

ЭЛЕКТРОННАЯ ЗАЯЎКА НА НАВУЧАННЕ

Фамилия, имя, отчество, гражданство *:

Адрес места жительства (пребывания)*:

название специальности

Дополнительная информация (до 2500 символов)*:

Прикрепить сканкопию паспорта объемом до 10MB

Skip to content