START TYPING AND PRESS ENTER TO SEARCH

Рэнтгенаперацыйная

1 паверх

  • загадчык аддзялення:
    Чарнаглаз Павел Феліксавіч
    старэйшая медсястра аддзялення:
    Клімавіч Ірына Вітальеўна
  • +375 17 353-83-17 – загадчык аддзялення
    +375 17 331-89-80- старэйшая медсястра аддзялення
    +375 17 290-49-22 – ардынатарская
    +375 17 296-65-09 – пост медсястры
Рэнтгенаперацыйная – гэта унікальнае аддзяленне, якое займаецца пераважна інтэрвенцыйнай кардыялогіяй ў пацыентаў дзіцячага ўзросту з прыроджанымі і набытымі парокамі сэрца, а таксама парушэннямі рытму сэрца. У год у аддзяленні аперуецца больш за 700 пацыентаў таксама выконваюцца 1000 дыягнастычных і рэнтгеналагічных даследаванняў.
Асноўнай задачай аддзялення з’яўляецца правядзенне малаінвазіўных эндаваскулярных аператыўных умяшанняў па лячэнні прыроджаных парокаў сэрца, выкананне дыягнастычных зандаванняў пры структурнай паталогіі сэрца і хірургічнае лячэнне парушэнняў рытму сэрца (тахі- і брадыярытмій).
Для выканання значнага спектру высокатэхналагічных рэнтгенэндаваскулярных умяшанняў аддзяленне абсталяванае самым сучасным абсталяваннем лепшых сусветных вытворцаў.

Супрацоўнікі аддзялення

Спецыялісты аддзялення рэнтгенаперацыйнай маюць вялікі досвед працы па аказанні спецыялізаванай дапамогі дзецям з прыроджанымі парокамі сэрца, праходзілі майстар-класы і стажыраваліся ў краінах Еўропы і ЗША. Урачэбны калектыў мае вялікі вопыт па аказанні спецыялізаванай дапамогі ў такіх краінах, як Азербайджан, Расія і Украіна. Спецыялісты аддзялення прадстаўляюць Цэнтр дзіцячай хірургіі на міжнародных канферэнцыях і майстар-класах. Штогод у нас праходзяць навучанне спецыялісты з розных краін.

Спектр паслуг аддзялення

Дзякуючы шматгадовай і паспяховай працы калектыву ў клініцы назапашаны ўнікальны досвед ужывання метадаў рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі пры лячэнні пацыентаў з прыроджанымі заганамі развіцця.

Асноўнымі эндаваскулярнымі ўмяшаннямі, якія праводзяцца ў аддзяленні, з’яўляюцца:

  • экстранныя эндаваскулярныя ўмяшанні нованароджаным

  • закрыццё дэфектаў міжпрадсэрнай перагародкі, дэфектаў міжжалудачкавай перагародкі, адкрытай артэрыяльнай пратокі

  • стэнціраванне звужэнняў буйных магістральных сасудаў і сэрца і іншых лакалізацый

  • транскатэтарная імплантацыя пратэзаў клапанаў сэрца

  • эндаваскулярныя ўмяшанні пры сасудзістых мальфармацыях

  • імплантацыя і замена электракардыстымулятараў, кардыявертараў-дэфібрылятараў, кардыярэсінхранізуючых прылад

  • імплантацыя падзейных манітораў (працяглы маніторынг ЭКГ)

  • выкананне электрафізіялагічных даследаванняў, радыёчастотнай і крыяабляцыі пры тахіарытміях

  • дыягнастычная катэтэрызацыя сэрца і сасудаў пры рознай паталогіі

Skip to content