Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі” з’яўляецца вядучым клінічным цэнтрам хірургічнага профілю Усходняй Еўропы. Высакакласныя спецыялісты, найноўшае абсталяванне, унікальныя тэхналогіі, магчымасці малаінвазіўнай хірургіі (лапараскапічная хірургія, таракаскапічныя аперацыі, адна з лепшых у свеце эндаваскулярная хірургія) – усё гэта з’яўляецца адметнай асаблівасцю РНПЦ дзіцячай хірургіі. Мы спецыялізуемся на хірургічным лячэнні паталогіі дзяцінства, карэкцыі прыроджаных парокаў сэрца і прыроджаных заганаў развіцця любой складанасці.
У нашым цэнтры праходзяць стажыроўку ўрачы-дзіцячыя хірургі, кардыяхірургі, анестэзіёлагі і дзіцячыя кардыёлагі. Запрашаем спецыялістаў Вашай клінікі прайсці стажыроўку па індывідуальнай праграме, якая будзе сфарміравана з улікам Вашых прыярытэтных інтарэсаў.
Атрымаць больш дэталёвую інфармацыю па пытаннях праходжання стажыроўкі можна перайшоўшы па спасылцы: http://dhc.by/education
Кошт стажыроўкі спецыялістаў у РНПЦ дзіцячай хірургіі прыкладна складае:
- 500 USD за 2 тыдні стажыроўкі;
- 900 USD за 1 месяц стажыроўкі;
- 1300 USD за 1,5 месяцы стажыроўкі;
- 1650 USD за 2 месяцы стажыроўкі.