START TYPING AND PRESS ENTER TO SEARCH

Аддзяленне хірургіі нованароджаных і неданошаных дзяцей

4-ты паверх

  • загадчык аддзялення:
    Валек Ларыса Віктараўна
    старэйшая медсястра аддзялення:
    Саламонава Ала Анатольеўна
  • +375 17 272-79-38 – загадчык аддзялення
    +375 17 258-41-11 – старэйшая медсястра аддзялення
    +375 17 272-79-38 – ардынатарская
    +375 17 271-79-36 – пост медсястры

Аддзяленне хірургіі нованароджаных і неданошаных дзяцей прызначана для аказання экстранай і планавай спецыялізаванай хірургічнай дапамогі пацыентам ва ўзросце ад 0 да 3 месяцаў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Аддзяленне пачало функцыянаваць у структуры РНПЦ дзіцячай хірургіі, атрымаўшы ў спадчыну амаль паўвекавы вопыт Беларускага дзіцячага хірургічнага цэнтра ў пытаннях аператыўнага лячэння нованароджаных і дзяцей першых месяцаў жыцця з прыроджанай і набытай хірургічнай паталогіяй.

Структура аддзялення

Аддзяленне разгорнута на 10 ложкаў. Узначальвае аддзяленне ўрач-дзіцячы хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Валёк Ларыса Віктараўна (стаж працы больш за 20 гадоў). Стацыянарную дапамогу ў аддзяленні ажыццяўляюць 2 урачы-дзіцячых хірургі, урач-неанатолаг, старэйшая медсястра, медсястра працэдурнага кабінета, 8 поставых медыцынскіх сясцёр.
Штогод у аддзяленні праходзяць лячэнне каля 400 пацыентаў, выконваецца больш за 300 аператыўных умяшанняў, трэцяя частка з якіх адносіцца да высокатэхналагічных. Таксама аддзяленне з’яўляецца вучэбнай базай кафедраў дзіцячай хірургіі БДМУ і БелМАПА: вядзецца навучанне студэнтаў, падрыхтоўка ўрачоў-інтэрнаў, клінічных ардынатараў і аспірантаў, праходзяць постдыпломную падрыхтоўку профільныя спецыялісты.

Супрацоўнікі аддзялення

Урачэбны калектыў аддзялення прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, якія прайшлі стажыроўкі ў клініках блізкага і далёкага замежжа. Супрацоўнікі аддзялення рэгулярна наведваюць розныя міжнародныя кангрэсы, сімпозіумы і канферэнцыі, прысвечаныя пытанням дзіцячай хірургіі і неанаталогіі.

Спектр паслуг аддзялення

Дзякуючы шматгадовай паспяховай працы калектыва ў клініцы назапашаны ўнікальны досвед аператыўнага лячэння поўнага спектру прыроджаных заганаў развіцця органаў грудной клеткі і брушнай поласці:

  • карэкцыя прыроджаных парокаў развіцця стрававода, трахеі, лёгкіх

  • карэкцыя прыроджаных парокаў развіцця страўніка і кішачніка

  • карэкцыя заган развіцця органаў малога таза ў дзяўчынак

  • аператыўнае лячэнне нованароджаных з хірургічнай стадыяй НЭК

  • лячэнне гнойна-запаленчых захворванняў у нованароджаных і дзяцей малодшай узроставай групы

  • пасляаперацыйнае суправаджэнне і рэабілітацыя дзяцей пасля карэкцыі прыроджаных заганаў развіцця

Skip to content